Беларус у нямецкім Мюнстэры напаў на мінакоў

Нямецкая паліцыя, ілюстрацыйнае фота / tagesschau.de
У цэнтры нямецкага Мюнстэра 45-гадовы беларус зладзіў перапалох. Здарэнне адбылося на плошчы Брэмерплац каля галоўнага чыгуначнага вакзала горада, паведамляе мясцовая паліцыя.
Інцыдэнт адбыўся ў чацвер 20 лютага каля 17-й гадзіны. Па словах відавочцаў, мужчына нечакана напаў на мінакоў. Супакоіць яго і выправадзіць паспрабаваў супрацоўнік службы аховы грамадскага парадку, але наш суайчыннік накінуўся з кулакамі і на яго.
На дапамогу праваахоўніку прыйшлі яго калегі. Разам яны павалілі парушальніка на зямлю і выклікалі паліцыю, якая арыштавала беларуса.
За агрэсіўныя паводзіны нашаму суайчынніку пагражае крымінальная справа, у тым ліку за супраціў ахоўнікам парадку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.