Беларус стаў чэмпіёнам Еўропы па баявым самба

Эдуард Куцко

Турнір праходзіць у Лімасоле / noc.by

Беларускі самбіст Эдуард Куцко стаў чэмпіёнам Еўропы ў раздзеле баявога самба. На турніры ў Лімасоле (Кіпр) ён атрымаў перамогі над сапернікамі з Босніі, Сербіі, Арменіі, а ў фінале разграміў расіяніна Аляксея Іванова — 8:0.

Гэта другое “золата” беларусаў на турніры, дзе яны выступаюць у нейтральным статусе.

Раней чэмпіёнкай Еўропы стала Марыя Кандрацьева.

Усяго беларусы заваявалі 10 медалёў: 2 залатыя, 1 срэбны і 7 бронзавых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.