Беларусь прайграла Польшчы на хакейным турніры ў Гданьску
У заключным матчы турніру ў рамках Еўравыкліку наша зборная саступіла гаспадарам спаборніцтваў з лікам 2:4 (1:0, 1:0, 0:4).
У беларусаў шайбамі адзначыліся Мікіта Осіпаў (Арцём Волкаў, Алег Гарошка) і Антон Елісеенка (Джэф Плат, Мікалай Стасенка).
Раней Беларусі перамагла Венгрыю — 2:1 і саступіла Італіі — 1:2.
Выніковае становішча: Польшча — 6 ачкоў (7-5), Італія — 6 (7-5), Беларусь — 3 (5-7), Венгрыя — 3 (5-7).