Беларусь не атрымае вакцыны, якія ЕС купляе для Усходняга партнёрства
Еўрасаюз вылучыў 35 мільёнаў еўра на вакцынацыю ў краінах Усходняга партнёрства, паведамляе DW.
Гэтыя грошы прызначаюцца на куплю і дастаўку вакцын ад каранавіруса. Першая пастаўка ўжо запланаваная — гэта будуць 400 тысяч вакцын Pfizer / BioNTech для Арменіі.
Беларусь гэтых вакцын не атрымае. У чэрвені 2021-га наша краіна прыпыніла сяброўства ва Усходнім партнёрстве ў адказ на санкцыі, уведзеныя супраць прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Дарэчы, сёння стала вядома, што за дзевяць месяцаш 2021 года Беларусь заплаціла Расіі 42,1 мільёна долараў за пастаўку вакцын.