Беларусь хоча пашырыць аб'ёмы паставак расійскіх нафты і газу (відэа)
Улады нашай краіны гатовы абмяркоўваць гэтае пытанне.
Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам "Раснафты" Ігарам Сечыным і прэзідэнтам "Руснафты" Міхаілам Гуцэрыевым, якая прайшла ў чацвер у Мінску.
Лукашэнка: "Калі, дапусцім, умовы будуць нармальныя, лепш, чым у іншых кампаній, то мы можам узяць большую колькасць нафты на перапрацоўку, пры вашым, вядома ж, жаданні. Тут у нас праблем ніякіх няма. Што датычыцца паставак нафтапрадуктаў, калі ласка, давайце будзем дамаўляцца разам, у нас таксама тут ніякіх перашкод няма".
Таксама кіраўнік Беларусі прапанаваў Сечыну і Гуцэрыеву праект па вытворчасці азотных угнаенняў у Беларусі. Лукашэнка дадаў, што, у выпадку неабходнасці, гатовы размаўляць на гэтую тэму з прэзідэнтам Расіі.