Беларусь хоча атрымаць хакейны чэмпіянат свету 2021 года
Беларуская федэрацыя хакея рыхтуе адпаведную заяўку.
На правядзенне чэмпіянату свету 2021 года будзе прэтэндаваць Беларусь. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі.
"Магу забегчы наперад, мы будзем падаваць заяўку на правядзенне чэмпіянату свету па хакею, — цытуе словы Рачкоўскага "Прессбол". — Пакуль не дакументальна, але на словах мы гэтыя рэчы ўжо прагаварылі, падтрымка ёсць. Думаю, што заяўку будзем падаваць на 2021 год".
Нагадаем, наша краіна ўпершыню прыняла хакейны чэмпіянат свету ў траўні 2014 года. На першынстве быў устаноўлены рэкорд сусветных чэмпіянатаў па наведвальнасці.
У бліжэйшыя гады хакейныя чэмпіянаты свету пройдуць у Чэхіі (у 2015-м), Расіі (2016), Нямеччыне і Францыі (2017) ды ў Даніі (2018).
Фота — ХК "Дынама-Мінск"