Беларус Дзяніс Лазавік перамог у Нью-Ёрку нарвежца Магнуса Карлсена

Дзяніс Лазавік і Магнус Карлсен

Дзяніс Лазавік і Магнус Карлсен / Кадр з відэа

18-гадовы беларус Дзяніс Лазавік белымі перамог 34-гадовага нарвежца Магнуса Карлсена на чэмпіянаце свету па хуткіх шахматах у Нью-Ёрку. Карлсен — дзейны пераможца турніру і адзін з самых знакамітых шахматыстаў свету. Пасля гульні ён быў засмучаны, сказаў, што Лазавік перамог заслужана, бо гуляў "нашмат лепш за яго".

Пасля пяці тураў у Дзяніса Лазавіка 3,5 ачка і ён у чацвёртым дзясятку ў турнірнай табліцы, у Магнуса Карлсена — 2,5 бала і 80-е месца. Агулам у турніры ўдзельнічаюць 180 шахматыстаў. Чэмпіянат свету па рапідзе працягнецца па 29 снежня.

Лазавіка называюць узыходзячай зоркай шахмат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.