17-гадовы беларус выступіў на Champions Chess Tour у Таронта
Дзяніс Лазавік / twitter.com/chess24com/
17-гадовы беларус Дзяніс Лазавік выступіў на Champions Chess Tour у Таронта. Самы малодшы з удзельнікаў шахматыст атрымаў адну перамогу ў сямі сустрэчах і заняў восьмае месца ў суперфінале турніра па хуткіх шахматах.
Стартавую партыю Лазавік згуляў з Магнусам Карлсенам, першым нумарам у сусветным шахматным рэйтынгу (на відэа). А абыграў ён француза Максіма Ваш'е-Лаграва. Дзяніс Лазавік — першы беларускі шахматыст, які выступіў у суперфінале такога турніру.
Беларуса называюць узыходзячай зоркай шахмат.
Удзельнікі суперфінала / championschesstour.com