"Белаграпрамбанк" часова прыпыняе некаторыя валютныя аперацыі з карткамі
"Белаграпрамбанк" з 1 жніўня часова прыпыняе некаторыя валютныя аперацыі, якія можна было зрабіць праз банкаматы, паведамляе яго прэс-служба.
Гаворка ідзе пра аперацыі з наяўнымі доларамі і еўра — папаўненне карткі, першапачатковы і дадатковыя ўзносы па ўкладах, а таксама валютна-абменныя аперацыі.
У банку абяцаюць паведаміць дадаткова, калі гэтыя аперацыі будуць адноўленыя.