Батальён "Азоў" у Расіі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй
Украінскі батальён "Азоў" у Расіі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Адпаведнае рашэнне прыняў Вярхоўны суд Расіі, перадаюць СМІ.
На тэрыторыі РФ дзейнасць "Азова" забароненая.
У Нацгвардыі Украіны яшчэ існуе полк "Азоў".
Сотні "азоўцаў" знаходзяцца ў расійскім палоне пасля захопу Марыупаля і завода "Азоўсталь", які яны абаранялі. У Аленаўцы, дзе трымаюць шмат палонных "азоўцаў", у ноч на 29 ліпеня адбыўся выбух, пры якім загінула паўсотні палонных. Кіеў называе гэта тэрактам, які арганізавалі расіяне. Масква кажа, быццам украінцы абстралялі ракетамі сваіх ваеннапалонных.