Айцішніка-палітвязня асудзілі яшчэ на 9 гадоў пазбаўлення волі

Аляксандр Зіязетдзінаў / Кадр з відэа
Айцішніка-палітвязня Аляксандра Зіязетдзінава асудзілі яшчэ на 9 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе dissidentby. Яго абвінавачвалі ў фінансаванні "экстрэмісцкай" і "тэрарыстычнай" дзейнасці. Суд прайшоў яшчэ ў сакавіку 2024 года, пра прысуд стала вядома толькі цяпер. Справу разглядаў Мінскі гарадскі суд (суддзя — Алена Шылько).
Зіязетдзінаў быў затрыманы летам 2022-га, а восенню — асуджаны на тры гады калоніі за перавод перавод крыптавалюты ў BYPOL (за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці"). У 2023-м у фільме прапагандыстаў палітзняволены распавёў пра прашэнне аб памілаванні і спробу вырашыць сітуацыю праз кампенсацыю. Ён пагадзіўся на такі варыянт у абмен на вызваленне, але ўсё пайшло не па плане. Аляксандр Зіязетдзінаў атрымаў адмову, а яго грошы (каля 30 біткоінаў) канфіскавалі, узнікла новая крымінальная справа.
Цяпер палітвязень знаходзіцца ў шклоўскай калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.