"Автодайджест" у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі"
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" выданне пра аўтамабілі / калаж t.me/viasna96
7 сакавіка суд Партызанскага раёна Мінска вызначыў новыя "экстрэмісцкія матэрыялы", заўважылі праваабаронцы "Вясны". Цяпер у гэтую катэгорыю трапіла "друкаванае выданне сродка масавай інфармацыі "Автодайджест".
Варта адзначыць, што ў Беларусі выдаецца газета "Автодайджест" — штотыднёвы аўтамабільны агляд. Выданне свабодна прадаецца ў шапіках "Белдруку".
За што выданне пра аўтамабілі магло трапіць у "экстрэмісцкія матэрыялы" — невядома.