Аварыя на трасе Гомель — Рэчыца, аўтамабіль заляцеў на дрэвы (фота)
Здарэнне адбылося сёння раніцай каля вёскі Цыкуны. Кіроўца Kia Ceed загінуў.
Як паведамляе сайт onliner.by, у легкавіку магло знаходзіцца да 6 чалавек. На вялікай хуткасці ён выляцеў з дарогі і павіс на дрэвах. Людзі знаходзіліся ў салоне, пакуль машыну не заўважылі. Ратавальнікі перадалі медыкам 5 пасажыраў, у тым ліку і 4-гадовае дзіця, іх шпіталізавалі.


Фота — МНС