Аўтобус у Мінску збіў кіроўцу тралейбуса
Трагічнае здарэнне адбылося зранку 6 студзеня на вуліцы Кедышкі ў Мінску. Прыкладна ў 6:00 каля прыпынку "Вялікая Сляпня" загінула кіроўца тралейбуса, паведамляе сталічная ДАІ.
Падчас руху ў тралейбуса зляцелі дугі токапрыемніка. Кіроўца выйшла іх паправіць. У гэты момант жанчыну збіў аўтобус гарадскога маршруту. Яна загінула на месцы.
Ідзе высвятленне ўсіх акалічнасцяў трагедыі.