Аўтобус і таксоўка сутыкнуліся ў Брэсце

Аўтобус і таксоўка сутыкнуліся ў Брэсце

ДТЗ з удзелам аўтобуса і таксоўкі адбылося ў Брэсце 28 лютага каля 12 гадзін 13 хвілін, піша gaibrest.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 26-гадовы брэстаўчанін на аўтамабілі "Таёта Прыус" ехаў па вуліцы Сяброўскай у напрамку вуліцы Чырвонасцяжнай. На скрыжаванні з кругавым рухам "Таёта" пераязджала з левай у правую паласу руху. Пры гэтым таксовец не саступіў дарогу аўтобусу "МАЗ", якім кіраваў 53-гадовы брэстаўчанін. Аўтобус рухаўся ў спадарожным кірунку па правай паласе.

Пры сутыкненні аўтобуса і таксоўкі пацярпела 63-гадовая  пасажырка аўтобуса. З рознымі траўмамі яе шпіталізавалі ў Брэсцкую гарадскую лякарню хуткай дапамогі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Аўтобус і таксоўка сутыкнуліся ў Брэсце
Фота: gaibrest.by