Аўтамабіль у цэнтры Слуцка тушылі снегам і вадой з тазікаў (фота)
Прычынай загарання называюць няспраўнасць электраправодкі.
У цэнтры Слуцка, у двары дома каля стадыёна школы №5 увечары 14 лютага загарэўся аўтамабіль. Як піша "Інфа-кур'ер", да прыезду ратавальнікаў навакольныя жыхары тушылі пажар у аўто снегам і вадой з тазікаў.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару стала няспраўная электраправодка.
Фота — kurjer.info