Аўтааварыя ў Віцебску, ратавальнікі дэблакавалі двух чалавек (фота)
Іх шпіталізавалі ў бальніцу.
У Віцебску на вуліцы Ленінградскай каля 17-й гадзіны ў нядзелю адбылася аўтааварыя. Там сутыкнуліся ВАЗ 2111 і Мазда 626, якія ехалі ў спадарожным накірунку. У першым легкавіку аказаліся заблакаваныя кіроўца і пасажыр.
Як інфармуе прэс-служба МНС, пацярпелых з салонаў разбітага аўтамабіля даставалі з дапамогай спецабсталявання ратавальнікі. Іх шпіталізавалі ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці. ДАІ праводзіць разбіральніцтва.
Фота: МНС