Аўтааварыя на Вілейшчыне: загінулі 4 чалавекі, у тым ліку дзіця (фота)

Каля вёскі Ярхі лоб у лоб сутыкнуліся Volkswagen Bora і Opel Zafira. Па звестках выратавальнікаў, загінулі чатыры чалавекі. Усе яны ехалі ў першым аўтамабілі.



Выжыць у Bora ўдалося толькі 5-гадовай дзяўчынцы. Яе даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай больніцы.



У Opel, піша onliner.by, пацярпелі кіроўца і пасажыр. Іх таксама шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.



Фота — mchs.gov.by