Атручванне "Баярышнікам" за межамі Іркуцка не пацвердзілася
Атручванне метанолам, які ўваходзіць у канцэнтрат "Баярышнік", зафіксавалі за межамі Іркуцка — у горадзе Брацк на поўначы Іркуцкай вобласці Расіі, паведаміла "Бі-Бі-Сі". Дагэтуль усе пацярпелыя былі з аднаго раёна абласнога цэнтра. Іх, дарэчы, ужо налічваецца 122. Колькасць памерлых павялічылася да 74 чалавек. У бальніцах знаходзіцца 31 пацярпелы. Аднак ria.ru піша, што мужчына, які трапіў у бальніцу Брацка, піў не "Баярышнік", а іншую вадкасць, якая ўтрымлівае спірт.
У Іркуцку быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі, забаронены продаж нехарчовых сродкаў, якія ўтрымліваюць спірт. Прайшлі затрыманні падазраваных у продажу "Баярышніка" (гэта індывідуальныя прадпрымальнікі і іх супрацоўнікі, якія займаліся продажам), ад якога загінулі людзі. Агулам было канфіскавана 10 тысяч бутэлек канцэнтрата (іх знайшлі ў падвале катэджа), больш за 22 тысячы літраў алкаголя, які прадаваўся з парушэннямі заканадаўства, інфармуе РІА "Новости".