Арыштаваны спявак і шоўмэн Дзядзя Ваня
Іван Вабішчэвіч, ён жа Дзядзя Ваня / uznayvse.ru
У Мінску затрымалі 44-гадовага шоўмэна Івана Вабішчэвіча (Дзядзя Ваня). Прычына затрымання і абвінавачанне невядомыя.
Улетку 2020-га Вабішчэвіч выказаўся ў сацсетках у падтрымку людзей, "якія перастаюць баяцца", пасля чаго ў яго адмянілі канцэрт у Гомелі.
Як піша "Наша Ніва", артыста затрымалі ў верасні 2024 года. У выданні мяркуюць, што прэтэнзіі да яго ўзніклі акурат па падзеях 2020 года. Раней іх удавалася ўрэгуляваць, таму Дзядзя Ваня працягваў выступаць. Праўда, канцэртаваў ён пераважна ў Расіі.
Паведамляецца, што знаёмыя шоўмэна тэарэтычна дапускаюць, што прычынай арышту маглі стаць, напрыклад, грашовыя пытанні.
Сацсеткі Вабішчэвіч апошні раз абнаўляў 26 верасня 2024 года.