Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал US Open
Арына Сабаленка (6-я ракетка свету) выйшла ў паўфінал US Open. У 1/4 фіналу беларуская тэнісістка абыграла Караліну Плішкаву (22) з Чэхіі — 6:1, 7:6(7:4). Паядынак працягваўся амаль паўтары гадзіны.
Менавіта Плішкава ў 1/8-й выбіла з турніру Вікторыю Азаранка.