Аранжавы ўзровень: у суботу чакаюцца моцныя дажджы і парывісты вецер
У суботу, 18 верасня, прагназуецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, а зранку і ўдзень у многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы. Вецер будзе ўсходні, паўночна-заходні ўмераны, уначы парывісты, зранку і ўдзень на большай частцы краіны моцны парывісты — да 15-20 метраў за секунду.
Уначы тэрмометры пакажуць ад +3 па поўначы да +13 па поўдні Беларусі. Удзень чакаецца 6-12 вышэй за нуль, па Гомельскай вобласці будзе да 15 цяпла.