Аранжавы ўзровень небяспекі: на суботу прагназуюць вецер да 15-20 м/с

У суботу, 13 лютага, будзе воблачна, удзень з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку ў многіх раёнах чакаецца снег, завея, на дарогах снежныя заносы, па паўднёвым усходзе краіны — моцны снег. Днём па захадзе і цэнтры Беларусі месцамі прагназуецца невялікі снег, а па ўсходзе краіны — снег, у асобных раёнах завіруха.
Вецер будзе паўночны, на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты — да 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы тэрмпметры пакажуць 12...-17 ніжэй за нуль, удзень чакаецца 7...13 марозу, па захадзе будзе -2...-6.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.