Апазіцыя: што ад яе засталося ў выніку рэпрэсій
Рэпрэсіі супраць апанентаў беларускага рэжыму не спыняюцца ўжо год. Любая праява палітычнай альбо грамадзянскай пазіцыі практычна гарантуе знаёмства з унутраным распарадкам беларускіх ізалятараў і турмаў. Адпаведна, гэта знішчыла нават тыя мінімальныя магчымасці дзейнасці апазіцыйных палітычных структур, якія тыя мелі да жніўня 2020 года.
Што на сёння засталося ад палітычнай апазіцыі ў Беларусі? Ці стала палітызацыя грамадства глебай для росквіту палітычных партый? На што гатовыя пайсці палітычныя лідары, каб захаваць свае структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старшыня партыі "Грамада" (БСДГ) Сяргей Чэрачэнь.