Аляксей Дзікавіцкі: будаваць Новую Беларусь у згодзе — мая нацыянальная ідэя

Аляксей Дзікавіцкі

Аляксей Дзікавіцкі / Еўрарадыё

13 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — галоўны менеджар стрымінгавай платформы “Belarus Tomorrow”, заснавальнік таварыства “Беларуская дыяспара ў Польшчы”, аўтар трох кніг на паляшуцкай мове Аляксей Дзікавіцкі.

Беларусы павінны не раз’ядноўвацца, а шукаць любыя магчымасці для аб’яднання. Бо толькі там мы здолеем не проста выжыць, але і захавацца як народ, як нацыя. Захаваць свае адметнасці і — вярнуць сабе права людзьмі звацца. Прычым — на сваёй зямлі. На такой зямлі, дзе мы будзем сапраўды гаспадарамі. І мы гэтага абавязкова дасягнём, калі будзем разам ісці да агульнай мэты, перакананы Аляксей Дзікавіцкі.

Пра тое, як культурніцкія традыцыі і моўныя адметнасці палешукоў узбагачаюць нашу агульную беларускую спадчыну, як нам захавацца ў эміграцыі і не загінуць пад ціскам русіфікацыі ўнутры краіны, чаму важна не проста вярнуць сабе сваю зямлю, але і права быць на ёй сапраўднымі гаспадарамі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксеем Дзікавіцкім.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                                                            
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.