Аляксандра Вайцешыка з Баранавічаў арыштавалі на 15 сутак
Аляксандр Вайцешык / spring96.org
Баранавіцкага праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка арыштавалі на 15 сутак. Як піша "Брэсцкая Вясна", такое рашэнне 10 лістапада вынесла баранавіцкая суддзя Ірына Паўлоўская.
9 лістапада, як распавядала Еўрарадыё, у Баранавічах прайшоў хапун: былі затрыманыя не менш за дзесяць чалавек. Сярод іх быў і Вайцешык.
Сілавікі затрымалі праваабаронцу каля пад'езда ягонага дома. Падчас ператрусу ў яго забралі ноўтбук і тэлефон. Суд пастанавіў канфіскаваць гэтыя тэхнічныя прылады.