Аляксандр Лукашэнка сёння праводзіць "Вялікую размову з прэзідэнтам"

У пятніцу, 3 лютага, Аляксандр Лукашэнка праводзіць "Вялікую размову з прэзідэнтам". На мерапрыемства запрошаныя прадстаўнікі беларускіх і замежных СМІ, палітыкі, грамадскія дзеячы, эксперты. Сустрэча пачнецца а 10-й гадзіне. Яе будуць трансляваць у жывым эфіры тэлеканалы "Беларусь 1", "Беларусь 24" і Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.
Як мяркуецца, адной з галоўных тэмаў сустрэчы стануць беларуска-расійскія адносіны. Гэта і дагэтуль неўрэгуляваныя пытанні з пастаўкамі газу і нафты, і ўвядзенне Расіяй рэжыму памежнай зоны на мяжы з Беларуссю, і правакацыйныя публікацыі пра, нібыта, запланаваны выхад нашай краіны з інтэграцыйных аб'яднанняў.