Алену Гнаук аштрафавалі за фатаздымак ручнікоў у Instagram
Суд аштрафаваў Алену Гнаук на 1450 рублёў (50 базавых велічыняў) паводле "народнага" артыкула 24.23 КаАП, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Да суда жанчына тры дні правяла ў пружанскім ІЧУ.
Алену Гнаук затрымалі 26 снежня за фатаздымак у Instagram з ручнікамі і хутчкай, вывешанымі каля дома "па схеме БЧБ". У міліцыі гэты фатаздымак расцанілі як незаконны пікет.