Акадэмія навук Беларусі прадставіць "першы спартыўны электрамабіль"
Акадэмія навук Беларусі прадставіць "першы спартыўны электрамабіль", паведамляе minsknews.by. Да 10 верасня падрабязнасці пра "новую распрацоўку" навукоўцы "трымаюць у таямніцы". Зусім магчыма, што яе паказвалі Аляксандру Лукашэнку яшчэ вясной 2020-га.
Згаданы электрамабіль збіраюцца прадставіць на электраралі, прысвечаным 955-годдзю Мінска.