Агентура ў КР: ці дапаможа паліграф вызначыць агентаў КДБ у дэмсілах — эфір
Праходжанне паліграфа
У Каардынацыйнай радзе разглядалі пытанне аб праходжанні дэлегатамі КР паліграфа. Усё з прычын бяспекі. На якую раней у КР асаблівай увагі не звярталі, бо гэта публічны орган, якому хаваць, у тым ліку ад спецслужбаў Лукашэнкі, няма чаго, але пасля сітуацыі са знікненнем спікеркі КР Мельнікавай і неадназначнай сітуацыі з Карпушонак, стаўленне сваё перагледзелі. Але як высветлілася па выніку галасавання, перагледзелі яго далёка не ўсе. Бо прапанову не ўхвалілі — большасць дэлегатаў проста праігнаравалі галасаванне. Як вынік, дэлегат ад фракцыі “Воля” Кабанаў заявіў аб зыходзе з КР, а дэлегат Аляксандр Клачко — пра недавер шэрагу сваіх калег. А пазней і ўвогуле заявілі пра зыход з КР усёй фракцыяй.
Чаму пытанне праходжання паліграфа стала так востра для дэмсіл і ці панацэя гэта ад агентуры? Хто мусіў аплачваць паводле ініцыятараў гэтага пытання праходжанне паліграфа дэлегатамі КР і якія яшчэ пытанні прымянення гэтай працэдуры ставілі дэлегаты падчас абмеркавання ініцыятывы? Ці не пагражае існаванню КР пазіцыя дэлегатаў фракцыі “Воля” і што дасць зыход з КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дэлегаты КР ад фракцыі “Воля” — кіраўнік Камісіі па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, былы добраахвотнік Аляксандр “Кусь” Клачко, блогер Аляксандр Кабанаў і сябра Камісіі па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы КР і Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько ў 16:00.