Адзін з кіроўцаў-удзельнікаў жахлівага ДТЗ у Брэсце быў п’яны
Адзін з кіроўцаў-удзельнікаў жахлівага ДТЗ у Брэсце быў п’яны, паведамляе УСК па Брэсцкай вобласці. Аўтааварыя здарылася 27 лістапада, у выніку сутыкнення аўтамабіляў Audi A6 і Volkswagen у бальніцу трапілі 6 чалавек. Экспертыза засведчыла, што ў стане алкагольнага ап’янення быў кіроўца Audi (2,58 праміле алкаголя). Іншы кіроўца быў цвярозы.
На сённяшні дзень у бальніцы застаюцца 5 чалавек, з іх 2 — у цяжкім стане (кіроўца і пасажыр Audi), інфармуе сайт sb.by.
Фота: gaibrest.by