Адвакат затрыманай у Мінску расіянкі Сафіі Сапегі не змог з ёй сустрэцца

Адвакат пакуль не змог сустрэцца з затрыманай у аэрапорце Мінска расіянкай Сафіяй Сапегай.
"У панядзелак мы заключылі дамову з адвакатам. Па стане на вечар учорашняга дня адвакат не трапіў да яе", — распавёў інфармагенцтву ТАСС бацька дзяўчыны Сяргей Дудзіч.
Сафію Сапегу затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" 23 траўня разам з яе хлопцам — блогерам і журналістам Раманам Пратасевічам. Ён быў абвешчаны ў Беларусі ў вышук па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Пратасевіча адправілі ў СІЗА №1 ("Валадарка"), а Сапегу — на Акрэсціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.