Адвакат: часам у Сафіі Сапегі здараюцца панічныя атакі
У Сафіі Сапегі ў СІЗА здараюцца панічныя атакі, паведаміў яе адвакат Аляксандр Філановіч.
"З яе слоў, пачуваецца нармальна. Разумее, дзе знаходзіцца. Часам здараюцца панічныя атакі, але ў цэлым яна з імі спраўляецца. Скаргаў не выказвае",— распавёў адвакат.
Расіянку Сафію Сапега затрымалі разам з Раманам Пратасевічам 23 траўня, зняўшы з рэйса авіякампаніі Ryanair. Праваабаронцы прызналі яе палітычнай зняволенай.