Адвакат: Бабарыка бадзёры, чуў падтрымку людзей

Адвакат: Бабарыка бадзёры, чуў падтрымку людзей

19 чэрвеня адвакаты Аляксандр Пыльчанка і Дзмітрый Лаеўскі наведалі ў СІЗА КДБ затрыманага напярэдадні Віктара Бабарыку, патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты. У чацвер іх да яго не дапусцілі. Высветлілася, што следчыя дзеянні з ім не праводзіліся, ён па-ранейшаму знаходзіцца ў статусе падазраванага.

"Ён бадзёры, чуў падтрымку людзей, цытуе словы Лаеўскага svaboda.org. — Ён абураны незаконнасцю свайго затрымання і адсутнасцю якіх-небудзь падстаў для гэтага".

Таксама Віктар Бабарыка абураўся, што не выконвалася яго права на юрыдычную дапамогу. Ад моманту затрымання ён увесь час патрабаваў адваката.

"Віктар Дзмітрыевіч прынцыпова мае намер адстойваць сваю правату", — заявіў Дзмітрый Лаеўскі.

Праваабаронцы прызналі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў палітвязнямі. Да вызвалення іх заклікае Еўрасаюз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.