Аднаго з медзведзянятаў, выратаваных на Віцебшчыне, перадалі ў Магілёў
Медзведзяня / vtv.by
Аднаго з медзведзянятаў, выратаваных на Віцебшчыне, перадалі ў Магілёў, паведамляе тэлерадыёкампанія "Віцебск". Сястра будзе жыць у мясцовым заасадзе, а брата пакінулі ў Віцебску ў заапарку.
Медзведзянятаў знайшлі 20 лютага ў Віцебскім раёне. Маці, відаць, спалохалася шуму і пакінула дзяцей на некалькі дзён. Каб яны не загінулі ад голаду і холаду, брата з сястрой прывезлі ў Віцебскі заапарк. Ім прыблізна месяц-паўтара. Іх стан стабілізаваўся, і пачаўся пошук новага месцажыхарства.
vitbichi.by
vtv.by