Ад дапамогі палітвязням да пенсій, адукацыі і рэабілітацыі — эфір з Зазулінскай

Вольга Зазулінская / Еўрарадыё
Нядаўнія непаразуменні і скандалы, звязаныя альбо з дзейнасцю пэўных гуманітарных фондаў, альбо з паводзінамі асобных іх кіраўнікоў, моцна ўдарылі па іміджу як гэтых канкрэтных фондаў, так і ўсяго руху гуманітарнай дапамогі. І хоць “унутраная кухня” гуманітарных фондаў не сфера наўпроставай адказанасці прадстаўніцы па сацыяльнай палітыкі АПК, але цяжкасці і складанасці для працы і тут гэтыя скандалы стварылі. Як, прынамсі, і на імідж усіх дэмсіл паўплывалі.
Як сітуацыі, звязаныя з фондамі BYSOL i ByHelp, паўплывалі на дзейнасць прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы і ці атрымліваецца іх выправіць? Якія сацыяльныя пытанні на сёння найбольш балючыя для беларусаў у эміграцыі і ці ёсць інструменты для іх вырашэння? Дзе знайсці сродкі на рэабілітацыю беларускіх добраахвотнікаў і ці існуюць праграмы дапамогі беларусам у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Абя’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская ў 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.