Ад чаго Лукашэнка спадзяецца ўратавацца ў гушчары “Арэшнікаў” — эфір

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Цягам апшніх дзён Лукашэнка нарабіў шмат спрэчных і двусэнсоўных заяў. Пачынаючы з агучвання чарговага дэдлайна з’яўлення ў Беларусі расійскіх “Арэшнікаў” — восенню бягучага года. А патрэбныя яны найперш для таго, каб “не дапусціць мяцяжоў”. Расія ж і гэтымі пастаўкамі у Беларусь ракет, здольных несці ядзерныя боегалоўкі, і ўзмацненнем абстрэлаў украінскіх гарадоў дэманструе нежаданне завяршаць канфлікт і сваё стаўленне да міратвочых ініцыятыў Трампа. На гэта ўвагу Трампа звяртаюць ужо не толькі еўрапейскія палітыкі, але і амерыканскія.
Што стаіць за апошнімі заявамі Лукашэнкі і на якія з іх сапраўды варта звярнуць увагу? Ці зменіцца пазіцыя Трампа адносна паводзінаў Пуціна да такой ступені, што ён пойдзе на пашырэнне дапамогі Украіне і ўзмацненне санкцыйнага ціску на Расію, што ў такім выпадку чакае Беларусь? Што азначае аднаўленне Польшчай кантролю на межах з Нямеччынай і Літвой? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 12:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.