Абуджэнне КР: ці прыйдзе ў КР справаздачыцца кіраўніца АПК Ціханоўская — эфір

Арцём Брухан

Арцём Брухан / Еўрарадыё

Нечаканае “летняе абвастрэнне”, выкліканае вызваленнем з-за кратаў чарговай групы палітвязняў на чале з Сяргеем Ціханоўскім, закранула нават Каардынацыйную раду. Хоць падавалася, што гэты орган калі не атрафіраваўся, то спіць летаргічным сном. Але агульная актыўнасць, вострыя дыскусіі на тэму “перамовы альбо ціск” і набліжэнне чарговай Канферэнцыі Новай Беларусі разварушылі нават дэлегатаў КР. Праўда, не ўсіх. Але абуджаныя здолелі ініцыяваць слуханні па справе Міжнароднага гуманітарнага фонда, галасаванне па стварэнні беларускіх адзінак у складзе нацыянальных армій краін ЕС і штосьці там яшчэ.

Чым жыве Каардынацыйная Рада сёння і чым пагражае ёй раптоўны і паспешлівы выхад з летаргічнага сну? Чаго спадзяецца КР дасягнуць слуханнямі па справе МГФ і ці будуць слуханні міністраў АПК? Ці ёсць падставы казаць, што дыялог Вашынгтона з Мінскам працягваецца і ці можна звязваць з гэтым спадзевы на працяг вызваленняў палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.