Абмежаваны рух па трасе з Бранска ў бок мяжы з Беларуссю
Чыгуначная катастрофа ў Бранскай вобласці / Telegram
Рух транспарту па расійскай федэральнай трасе А-240 з Бранска ў бок мяжы з Беларуссю абмежаваны. Пра гэта паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Бранскай вобласці:
"Цяпер уведзенае абмежаванне руху ўсіх відаў транспартных сродкаў на 32 км аўтамабільнай дарогі федэральнага значэння А-240 Бранск — Навазыбкаў — мяжа з Рэспублікай Беларусь".
Рух транспарту арганізаваны праз аўтамабільныя дарогі рэгіянальнага значэння. Аб'ехаць праблемны ўчастак можна праз Трубчэўск і Выганічы, альбо праз Жыраціна.
Пра прычыны, якія прывялі да закрыцця дарогі, афіцыйныя крыніцы не пішуць. Верагодна, гэта зруйнаваны мост над чыгункай, на месцы якога працягваецца разбор завалаў.
У момант, калі мост абрынуўся, пад ім праходзіў пасажырскі цягнік. У памяць аб ахвярах і пацярпелых, якія знаходзіліся ў ім, у Бранскай вобласці аб'яўленая трохдзённая жалоба.