ААН: ва Украіне забіта больш за 400 мірных жыхароў
З 24 лютага ва Украіне забіта 406 мірных жыхароў, у тым ліку 27 дзяцей, паведамляе ААН. Па яе правераных даных, яшчэ 801 чалавек атрымаў раненні.
Большасць загінулых — ахвяры авіяналётаў расійскіх самалётаў на ўкраінскія гарады, артылерыйскіх удараў. Вядомы выпадкі расстрэлаў мірных жыхароў расійскімі вайскоўцамі.