9 снежня — Дзень Нараджэння Максіма Багдановіча
Максім Багдановіч / medvestnik.by
9 снежня 1891 года нарадзіўся беларускі пісьменнік Максім Багдановіч. Без імя гэтага мастака паэтычнага слова цяжка ўявіць беларускую літаратуру. Чытачы памятаюць пра гэта і штогод сустракаюцца, каб адзначыць свята разам.
Сёлета сустрэча адбудзецца ў Літаратурным музеі імя Максіма Багдановіча ў Мінску. Музычна-паэтычны вечар у гонар славутага песняра пачнецца ў 17:00. Гасцей чакае праграма, у якой прымуць удзел беларускія дзеячы культуры і салісты ансамбля “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.
Дарэчы, 2023 год у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшоў пад знакам 110-годдзя “Вянка” — адзінай прыжыццёвай кнігі паэзіі Максіма Адамавіча. Таму, акрамя выдатнай паэзіі і музыкі, вы даведаецеся шмат цікавых фактаў з гісторыі выдання.