8 чэрвеня ў Беларусі будзе да +30
У сераду, 8 чэрвеня, у Беларусі ўначы будзе малавоблачна, удзень чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназнуецца паўднёвы — уначы слабы, днём слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 11-17 цяпла, удзень чакаецца +25...+30.