5664 эмігранта з Беларусі атрымалі грамадзянства Польшчы за 2024 год
Беларусы ў Польшчы / Еўрарадыё
5664 эмігранта з Беларусі атрымалі грамадзянства Польшчы за 2024 год. Нашы суайчыннікі па гэтым паказчыку на другім месцы пасля выхадцаў з Украіны (7460) і далёка апярэджваюць расіян, якія на трэцім месцы (716).
Гэта статыстыка прадастаўлення грамадзянства на падставе рашэнняў ваяводаў (uznanie za obywatela Polskiego). Даныя апублікаваў Польскі моўны інстытут (Polski Instytut Językowy).
Усяго ж такім чынам польскае грамадзянства за мінулы год атрымалі 14753 замежніка.