3100 гектараў лесу павалілі ў Беларусі ўраганы

Павалены лес

Павалены лес / Мінлясгас

Ад бураў і ўраганаў, якія прайшлі па Беларусі цягам апошніх дзён, істотна пацярпелі лясы.

Агулам па краіне павалена 3100 га лесу. Такія лічбы назваў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Андрэй Карась у эфіры тэлеканала СТБ. Найбольшыя страты зазнала Магілёўшчына.

"Пакуль, паводле папярэдніх даных, па рэспубліцы каля 3100 гектараў, але праца яшчэ працягваецца. Гэта па ўсёй рэспубліцы. Па Магілёўскай вобласці — дзесьці 2500 гектараў. Гэта значыць, гэтая лічба ўжо пацверджаная, але яна яшчэ расце ў бок павелічэння", — удакладніў чыноўнік.

Паводле яго, каля 70% паваленых дрэў — іглічныя.

Мінлясгас адмяніў усе масавыя мерапрыемствы на ліпень, каб максімальна задзейнічаць наяўныя рэсурсы для распрацоўкі паваленых участкаў лесу. У ведамстве не выключаюць, што давядзецца адмяніць мерапрыемствы і на жнівень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.