30 крымінальных спраў сёлета распачата ў адносінах навучэнцаў і студэнтаў
Усе яны датычаць незаконнага абароту наркотыкаў. І гэта толькі па Гомельскай вобласці.
Апошні выпадак зафіксаваны ў Рагачове, дзе затрымалі дваіх 18-гадовых жыхароў Жлобіна — у іх знайшлі пакеты са спайсам. Маладым людзям пагражае ад 8 да 13 гадоў пазбаўлення волі.
Для папярэджання распаўсюду наркотыкаў сярод моладзі праваахоўнікі Гомельшчыны ініцыююць стварэнне ў навучальных установах антынаркатычных атрадаў, паведамляе БЕЛТА.
Фота — Fotolia