29 снежня ў Беларусі будзе да 6 градусаў цяпла
Цёплы снежань / pixabay.com
У чацвер, 29 снежня, у Беларусі ападкі (снег, мокры снег і дождж) чакаюцца толькі часам. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу, якая захавалася на асобных участках дарог. Месцамі будзе туман.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1), удзень — ад 0 да +6 (у сталіцы — 1-3 цяпла).