26 лютага ў Беларусі чакаецца дождж, уначы — з мокрым снегам

У сераду, 26 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы, уначы — з мокрым снегам. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, уначы парывісты.
Уначы будзе 0...+5, удзень паветра прагрэецца да 3-9 са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.