26 ліпеня ў Беларусі будзе да +31
У аўторак, 26 ліпеня, чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 11-17 са знакам "плюс", месцамі будзе 8-10 цяпла. Удзень тэмпература прагрэецца да +24...+29, па захадзе краіны чакаецца 30-31 вышэй за нуль. У сувязі з высокай тэмпературай сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.