25 чэрвеня ў Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва
Запраўка, ілюстрацыйнае фота
25 чэрвеня ў Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва. Павышэнне зноў складзе 1 капейку.
Будуць усталяваныя наступныя цэны:
АІ-92 — 2,32 рубля;
АІ-95 — 2,42 рубля;
АІ-98 — 2,64 рубля;
дызельнае паліва — 2,42 рубля.
Гэта шостае падаражанне з васьмі абяцяных падаражанняў.