241 заяву ад палітуцекачоў атрымала камісія Шведа за два гады працы

Генпракурор Андрэй Швед

Генпракурор Андрэй Швед

Камісія пад кіраўніцтвам генпракурора Андрэя Шведа за два гады працы атрымала 241 заяву ад беларускіх палітуцекачоў, якія цікавіліся магчымасцю вярнуцца.

"З іх чатыром дзясяткам, якія звярнуліся, адказалі, што прэтэнзій да іх няма. 19 чалавек ужо вярнуліся на радзіму", — паведамляе тэлеканал "Першы інфармацыйны".

На пачатку 2024-га паведамлялася, што камісія атрымала каля 150 заяваў. Атрымліваецца, што за мінулы год паступіла менш за 100 заяваў.

Пры гэтым колькасць беларусаў, якія пакінулі радзіму пасля 2020 года ацэньваецца ад 350 тысяч (версія намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова) да 500-600 тысяч чалавек (версія сацыёлага Генадзя Коршунава).

Камісіі Шведа папросту няма працы. Таму яна разглядае і справы беларускіх спартоўцаў, якія ў 2020-м годзе выступілі супраць гвалту і за вольныя выбары, і справы палітзняволеных, якія падалі прашэнне аб памілаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.